Валанцёры з Расіі добраўпарадкавалі пахаванні Першай сусветнай
29.08.2013
—
Новости Общества
30 жніўня завяршаецца візіт на Мядзельшчыну дэлегацыі з Маскоўскай вобласці, з горада Руза – пабраціма Мядзела.
У дэлегацыі шэсць чалавек. Гэта ўдзельнікі клуба валанцёраў “Рабі дабро” і прадстаўнік адміністрацыі Рузскага муніцыпальнага раёна Ала Фядотава.
За час знаходжання на Мядзельшчыне госці пазнаёміліся з раёнам, абмяняліся досведам працы, удзельнічалі ў сумеснай акцыі па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота vk.com