Скарыніяна пачынаецца...
— Такія буйныя навуковыя форумы, прысвечаныя праблемам развіцця славянскіх моў, літаратур, культур, фальклору, актуальныя ў працэсе сучаснай інтэрнацыяналізацыі. З’езд робіць нам, беларусам, гонар, — падкрэсліў Аляксандр Лукашанец. — Нашы і замежныя вучоныя на з’ездзе прадставяць удзельнікам вынікі даследаванняў па гэтай і іншых тэмах. Запланаваны цэлы шэраг сустрэч, прэзентацый і пасяджэнні па секцыях. Адбудуцца два «круглыя сталы». Гэта «Скарыніяна ў славянскім і еўрапейскім кантэксце» (пра здабыткі беларускага першадрукара) і «Тарас Шаўчэнка: нацыянальнае вымярэнне і сусветны кантэкст» (да 200-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага паэта).
Госці пазнаёмяцца таксама з пастаяннай выставай НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці», археалагічнай экспазіцыяй артэфактаў і рэдкіх кніг. Дарэчы, 22 жніўня ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адкрыецца выстава славістычных выданняў. А госці з замежжа праедуць па Мінску з экскурсійнымі турамі.
З’езд у Мінску завершыцца 26 жніўня. Форум, галоўным арганізатарам якога з’яўляецца НАН Беларусі, ладзіцца пры актыўным удзеле міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі нашай рэспублікі, а таксама Мінгарвыканкама.
Падрабязнасці з цырымоніі афіцыйнага адкрыцця XV Міжнароднага з’езда славістаў чытайце ў нумары «БН» за 22 жніўня.
Таццяна УСКОВА, «БН»