У цэнтры “Зубраня” пачынаецца рэспубліканскі фестываль летніх аздараўленчых лагераў
16.08.2013
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2013/08/1376643242121365.jpg)
Сёння ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” пачынаецца рэспубліканскі фестываль летніх аздараўленчых лагераў “Новы фармат лета”. Працягнецца ён па 18 жніўня.
У фестывалі прымуць удзел каманды аздараўленчых лагераў. Яны прадставяць свой досвед, абмяняюцца новымі ідэямі, паўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных Дню нараджэння “Зубраня”, спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах.
Аддзел інфармацыі.
Фота ksoto.beon.ru