Сёння ноччу неба будзе ў дыяментах
12.08.2013
—
Новости Общества

Найбуйнейшы зоркапад гэтага года адбудзецца сёння ўвечары.
Самы магутны сёлетні метэорны паток Персеіды дасягне максімума ад 21:15 да 23:45.
На небе з'явіцца да ста метэораў за гадзіну.
Метэоры - гэта невялікія часцінкі міжпланетнага рэчыва памерам ад пясчынкі да гарошыны. Яны ўваходзяць у зямную атмасферу з хуткасцю 20 кіламетраў за секунду і імгненна згараюць, пакідаючы на небе прыгожы яркі след.
Паводле БелТА.