Пляцовак для сабак няма, а правілы ёсць

Источник материала:  

Па дапамогу ў рэдакцыю звярнулася жыхарка Маладзечна Віялета. Яна не ведае, дзе выгульваць свайго сабаку. Спецыяльных пляцовак няма, затое паўсюль вісяць таблічкі з надпісам “Выгул сабак забаронены”.

Як сказаў галоўны доктар маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Грабоўскі, у кожным ЖРЭУ павінны быць спецыяльныя пляцоўкі для выгулу сабак. Аднак ёсць такая толькі ў ЖРЭУ №6 (усяго ў Маладзечне шэсць ЖРЭУ – рэд.). Пляцоўка знаходзіцца па вуліцы Крынічнай. Яна абгароджаная, за ёй даглядаюць.

Увогуле, у ЖРЭУ павінны быць людзі, якія назіраюць за тым, каб дамашніх жывёл выгульвалі па правілах. На практыцы ж гэтыя правілы не выконваюцца.

Гаспадары хочуць выгульваць сабак у забароненых месцах

Знак “Выгул сабак забаронены” стаіць і ў маладзечанскім парку Перамогі. Па словах намесніцы дырэктара парку Людмілы Карніловіч, яго часта ламаюць і выкідаюць у сметніцу. Штрафы за гэта пакуль не давалі, аднак папярэджвалі людзей вусна. Увесь час маладзечанцы вядуць барацьбу за права выгульваць сабак менавіта ў парку. Сварацца, калі іх папярэджваюць.

У ЖРЭУ №1 нам расказалі, што раней сабак можна было выгульваць у парку, але цяпер забаранілі. Супрацоўнікі скардзяцца, што аддзел архітэктуры і будаўніцтва не выдзеліў ім новыя месцы пад пляцоўкі для выгулу сабак.

Аддзел жа архітэктуры сцвярджае, што раней яны ўжо вызначалі месцы для пляцовак пад выгул, аднак іх не зрабілі. Цяпер трэба пачынаць зноў.

Выгульваем сабак з шуфлікам і поліэтыленавым пакетам

Атрымліваецца, што пакуль пляцовак няма і гаспадары выгульваюць сабак дзе хочуць. Аднак правілы для выгулу застаюцца. Трэба:

– Выводзіць сабак з кватэр на кароткіх ланцужках і ў намордніку. Выключэннямі з’яўляюцца шчанюкі да трох месяцаў і дэкаратыўныя сабачкі ростам да 25 сантыметраў. Іх можна выгульваць без намордніка.

– Выгульваць сабак у спецыяльных месцах. Пры гэтым у гаспадара павінны быць шуфлік і поліэтыленавы пакет для таго, каб прыбраць за сваім гадаванцам.

– Нельга выгульваць сабак побач з дзіцячымі садкамі, у дварах жылых дамоў, на тэрыторыі школ, паліклінік і бальніц.

– П’яныя гаспадары не маюць права выгульваць сабак.

– Непаўналетнія не могуць выгульваць сабак са спісу патэнцыйна небяспечных парод.

Галіна СІНІЦА.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

←Ученые нашли формулу счастья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика