На Мядзельшчыне прызначаны новы кіраўнік райсельгасхарчу
06.08.2013
—
Новости Общества

Першым намеснікам старшыні Мядзельскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання 1 жніўня прызначаны Дзяніс Калясень.
Нарадзіўся ён у 1983 годзе на Барысаўшчыне. Атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі: закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да апошняга часу кіраваў таварыствам “Рубяжэвічы” ў Стаўбцоўскім раёне.
Аддзел інфармацыі.
Фота myadel.minsk-region.by