У цэнтры “Зубраня” адпачываюць японскія дзеці
02.08.2013
—
Новости Общества
У НДЦ "Зубраня" зараз адпачываюць японскія дзеці з мясцін, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма-1". Прабудуць яны тут да 9 жніўня.
Прыехалі ў цэнтр 25 дзяцей. Гэта ужо другі падобны візіт – першы адбыўся мінулым летам.
Японскія школьнікі ў цэнтры “Зубраня” адпачываюць і аздараўліваюцца, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, знаёмяцца з беларускай культурай і прадстаўляюць сваю. Для іх ладзяць экскурсіі па славутых мясцінах Нарачанскага краю і Беларусі.
Аддзел інфармацыі.
Фота ksoto.beon.ru