Экспрэс-Апытанне ў Мядзеле і Маладзечне: чым бы вы хацелі заняцца на пенсіі?

Источник материала:  

Алеся Станкевіч, студэнтка:

– Сядзела б дома разам з унукамі і сачыла б за сваім агародам.

Аляксандр Быкаў, журналіст:

– Улічваючы тое, што я прафесійны паэт, больш часу застанецца на стасункі з сябрамі-паэтамі, на творчыя сустрэчы і паездкі. І можна пастарацца напісаць нешта вартае.

Наталля Музычэнка, супрацоўніца музея:

– Калі буду на пенсіі, хацелася б мець домік у вёсцы. Каб вырошчваць кветкі і жыўнасць якую завесці, каб быць бліжэй да прыроды. Каб унукі прыязджалі адпачываць на свежым паветры. Тады будзе больш часу кніжкі чытаць, вязаць.

Тамара Шаўлюк, супрацоўніца банка:

– Хацелася б паехаць у вёску, дзе нарадзілася. Заняцца гаспадаркай, гадаваць качак, гусей – люблю свойскіх птушак.

Святлана Петрачэнка, навучэнка:

– Няхай бы дзеці ў горадзе жылі, а я дзе-небудзь на лецішчы разам з мужам адпачывала. Аднак агародам займацца дакладна не хацела б.

Дар’я Грынкевіч, маладая маці:

– Не ведаю зусім, яшчэ дзяцей трэба выгадаваць. Але каб у мяне было шмат вольнага часу, то я адпачывала б. Магчыма, адправілася б вандраваць.

Падрыхтавалі Алесь ВЫСОЦКІ, Вольга ЮРКЕВІЧ і Настасся РОЎДА.

←В Беларуси растет престиж второго высшего управленческого образования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика