У маладзечанскім аўтобусе 11”А” паказваюць мультфільм “Маша і мядзведзь”
25.07.2013
—
Новости Общества

У рэдакцыю пазваніла маладзечанка Святлана, якая ўжо два разы патрапіла ў гэты аўтобус і абодва разы на мультфільм “Маша і мядзведзь”. Яе 5-гадовая дачка Юля ў поўным захапленні.
Звонім дырэктару маладзечанскага аўтапарка Яўстафію Караваю і пытаемся, з якой жа мэтай павесілі плазменны тэлевізар.
– За тое, што ў нашым аўтобусе вісіць тэлевізар, яго ўладальнік плаціць грошы. Ён жа можа круціць па ім хоць мульцікі, хоць фільмы, хоць рэкламу, якую яму могуць даць усе жадаючыя.
Настасся РОЎДА.
Фота youloveit.ru