Галоўны санітарны доктар Расіі: АЧС можа стаць небяспечнай для чалавека

Источник материала:  

Вірус афрыканскай чумы свіней у будучыні можа стаць небяспечным для чалавека, паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны санітарны доктар Расіі Генадзь Анішчанка.

"Калі ўзгадаць, што свіння па сваёй фізіялогіі вельмі блізкая да чалавека, і яны хварэюць гэтак жа, як і мы... то ёсць падставы думаць, што ў чарговым туры мутацыі гэтага віруса ён можа стаць небяспечным для чалавека", – сказаў ён.

Анішчанка падкрэсліў, што ў цяперашні час АЧС хварэюць толькі жывёлы, і найбольш эфектыўным спосабам прадухілення гэтага захворвання з'яўляюцца вельмі жорсткія каранцінныя меры.

Ён песімістычна ацаніў ініцыятыву Літвы, якая мае намер пабудаваць больш чым 500-кіламетровую агароджу на мяжы з Беларуссю для таго, каб прадухіліць распаўсюджванне эпідэміі АЧС. "Няхай ставяць плот, але мера бескарысная", – адзначыў Анішчанка, удакладніўшы, што АЧС можа быць занесена шляхам нелегальнага завозу на тэрыторыю краіны заражанага мяса. Таксама АЧС можа распаўсюджвацца праз зерне.

Паводле afn.by.

Фота gornovosti.ru

Чытайце на гэтую тэму:

У Чартавічах на Валожыншчыне забілі ўсіх свіней

Як абараніцца ад афрыканскай свіной чумы?

←В Беларуси запрещена реализация партии рыбных консервов российской компании «Балт-Фиш плюс»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика