Ад аўторка можна будзе лавіць вузкапалага рака

Источник материала:  

Лоўля вузкапалага рака дазваляецца з 16 ліпеня.

Можна іх лавіць не больш за 30 асобін у суткі з выкарыстаннем трох ракаловак на аднаго рыбалова. Ракалоўкі павінны быць даўжынёй да 100 см з дыяметрам уваходнай адтуліны да 70 см і ячэйкай не менш за 22 мм.

У вадаёмах раёна часта сустракаецца рак шыракапалы, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэты від ракаў забаронены да лоўлі на працягу ўсяго года.

На Мядзельшчыне найбольш часта рак шыракапалы сустракаецца на штучным вадаёме меліярацыйнага аб’екта “Пронькі”, які размешчаны насупраць НДЦ “Зубраня”, і ў возеры Рудакова.

Валянцін ГАЛУБОВІЧ, намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота mediasubs.ru

←Ответственность за неумышленную добычу запрещенной к охоте птицы может смягчить только суд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика