На Смаргоншчыне забаранілі прадаваць алкаголь пасля 21.00 і да 9.00
09.07.2013
—
Новости Общества
З чым звязанае такое рашэнне, распавяла начальнік аддзела эканомікі Смаргонскага райвыканкама Ірына Галдыцкая:
– Такое рашэнне рыхтаваў Смаргонскі РАУС. У ім названая і прычына забароны: гэта адна з мер, накіраваных на папярэджанне злачынстваў, у тым ліку і падчас сямейна-бытавых канфліктаў. Рашэнне тычыцца толькі гандлёвых аб’ектаў горада і раёна. Прадпрыемствы грамадскага харчавання гэта не закране.
У Мінскай вобласці такое рашэнне прынялі яшчэ ў красавіку.
Настасся РОЎДА.
Фота content.onliner.by