Купалле збірае сяброў
Вясковы народ верыць, што на Купалле травы набываюць найбольшую гаючую сілу, таму па лугах і палях збіраюць зёлкі на лекі, а таксама кветкі на купальскія вянкі. Вечарам ля вадаёмаў абавязкова раскладуць вогнішчы. Будуць і скокі праз агонь, і пусканне вянкоў, і карагоды, і купанне ў вадзе. Закаханыя ў гэтую ноч не павінны разлучацца, каб іх не раз'яднал нячыстая сіла… Самае цікавае дзеянне — пошукі папараць-кветкі, якую можна ўбачыць толькі на Купалле. Хто яе знойдзе — авалодае вялікімі скарбамі, зможа разумець размову жывёл і раслін, а галоўнае — стане багатым, здаровым і шчаслівым.
Вось і сёння ў Александрыі Шклоўскага раёна, якая паступова набывае статус беларускага цэнтра купальскага свята, збяруцца госці з розных куткоў нашай краіны, каб разам сустрэць незабыўнае і чароўнае свята нашых продкаў.
Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»