Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі чуеце пра Будслаў?

Источник материала:  

Экспрэс-апытанне на Мядзельшчыне.


Аляксандр Блузман, начальнік транспартнага аддзела:


– Перш-наперш, гэта касцёл. Вялікая святыня – з усяго свету людзі туды прыязджаюць. А яшчэ асацыяцыя з сябрамі. Ёсць яны ў Будславе.

 

Валянціна Худая, пенсіянерка:


– Касцёл і цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. На мінулым тыдні да нас у вёску Засвір правозілі копію гэтага абраза. Вернікі сустракалі яго на перакрыжаванні, працэсіяй неслі абраз у касцёл. Маліліся, прасілі ў Маці Божай, каб было ўсё добра ў сям’і, здароўя...

 

Сяргей Малашонак, індывідуальны прадпрымальнік:


– Адразу прыгадваю касцёл, фэст. Быў там некалі. Засталіся ўражанні нечага светлага, добрага. Уразіла тое, колькі людзей там збіраецца, і тое, які вялікі шлях праходзяць пілігрымы.

 

Святлана Кайко, загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі:


– У мяне асацыяцыі з духоўнасцю, гісторыяй, культурай народа. З абразам, які 400 год у Будслаўскай святыні знаходзіцца. Асабліва для мяне гэта – часцінка веры. Кожны раз, калі пабываю на Будслаўскім фэсце, зусім па іншаму гляджу на свет. Хочацца быць дабрэйшай да людзей.

 

Мікалай Даніленка, вадзіцель:


– Фэст. Кожны год туды езджу. Праўда, не як пілігрым, а па рабоце – прадукты падвожу. Я ж вадзіцелем у райпо раблю.

 

Юлія Мілько, аператар ЭВМ:


– Перш за ўсё Будслаў атаясамліваецца з касцёлам, і ўрачыстасцямі напачатку ліпеня. Хто з Мінска, хто з Віцебска і іншых гарадоў пешшу сюды ідзе. Гэта свята аб’ядноўвае людзей. І моладзі там шмат збіраецца.

 

Святлана Блузман, прадавец:


– У мяне асацыяцыі з гандлем. Бо і пазалетась там на выязным гандлі падчас фэсту працавалі, і цяпер збіраемся. І фэст, вядома, прыгадваецца – столькі людзей там збіраецца.

 Падрыхтаваў

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота catholic.by

←В День независимости в минский вытрезвитель попало 19 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика