Указальнік гарадоў-пабрацімаў усталююць да Дня горада

Источник материала:  

Указальнік будзе знаходзіцца паміж будынкам Белтэлекама і Палацам культуры.

– Ужо ўсталявалі металічную апору, – кажа загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Рамановіч.  – На заводзе металічных канструкцый ужо робяць 16 указальнікаў з назвамі гарадоў-пабрацімаў.

Акрамя назвы горада, будзе пазначана, колькі кіламетраў да гэтага месца.

Усталяваць указальнік трэба да шостага ліпеня, але ён будзе ўжо стаяць чацвертага ці пятага, бо на Дзень горада прыедуць прадстаўнікі з гарадоў-пабрацімаў.

– Спачатку ён будзе не агароджаны, а крыху пазней мы яго добраўпарадкуем, – кажа спадар Аляксандр. – Выкладзем пліткай дарожку, каб людзі змаглі падысці і сфатаграфавацца ля ўказальніка.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота yousmi.by

←Ян Чжимин и Щеткина обменялись опытом Китая и Беларуси в сфере труда, занятости и соцзащиты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика