Сёння ў нашым рэгіёне сёння паменела на 12 сельсаветаў

Источник материала:  

У Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах скасаваныя 12 сельскіх саветаў. Сёння першы дзень, калі раёны Мінскай вобласці працуюць ў новых умовах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

У Вілейскім раёне скасаваныя Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы.

У Валожынскім раёне скасаваныя Багданаўскі, Залескі, Пральнінскі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі і Яршэвіцкі сельсаветы.

У Маладзечанскім раёне скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельскія саветы.

У Мядзельскім раёне скасаваныя Сырмежскі і Старагабскі сельсаветы.

– Трэба разумець, – пракаментавала змяненні загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Шафаловіч, – што Саветы не ліквідаваныя. Дэпутацкі корпус застаўся ранейшым і працуе. Проста ў межах іншых сельсаветаў.

У Гродзенскай вобласці аналагічныя пераўтварэнні адбыліся, як нам паведаміў галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога Савета Міхаіл Сяўко, пакуль толькі ў Мастоўскім і Астравецкім раёнах. Рашэнне па Астравецкім раёне Гродзенскі абласны Савет прыняў у лютым гэтага года.

У Астравецкім раёне раней былі скасаваныя Трокенецкі, Спондаўскі і Падольскі сельсаветы. Аптымізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў пакуль не праводзілася.

Больш падрабязна аб змяненні граніц сельсаветаў згаданых вышэй раёнаў чытайце пазней на нашым сайце і на старонках “Рэгіянальнай газеты”.

Аддзел інфармацыі.

←Беларусь и ОАЭ заинтересованы в развитии сотрудничества в сфере образования

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика