Да Маці Божай Будслаўскай. Анлайн-дзённік пілігрыма

Источник материала:  
01.07.2013 13:40 — Новости Общества


Сёлета адзначаецца 400-годдзе з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. З гэтым абразам звязан шмат неверагодных і цудоўных гісторый, за 400 гадоў іх ужо вельмі шмат. Людзі прыходзяць сюды, каб падзякаваць на што-небудзь Маці Божай, ці папрасіць што каму трэба, ці пазбавіцца нечага, ці атрымаць нешта.

Да Маці Божай Будслаўскай. Анлайн-дзённік пілігрыма


Ужо з мінулага тыдня пешыя пілігрымкі рушылі ў шлях да Маці Божай Будслаўскай. У пятніцу, 5 ліпеня, тысячы пілігрымаў з Баранавічаў, Віцебску, Мінску, Браслава, Смаргоні, Вілейкі, Маладзечна, Жодзіна, Вілейкі і іншых гарадоў і вёсак сустрэнуцца ў Будславе, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

Маці Божая Будслаўская — нацыянальная святыня. Кажуць, што кожны беларус павінен хоць раз у жыцці наведаць касцёл у Будславе. Паглядзеўшы коса на свой пашпарт з сіняй вокладкай, вырашыла і я першы раз схадзіць у пешую пілігрымку.


1 ліпеня. Пачатак

Мой шлях пачаўся сёння, 1 ліпеня, з Івянца. Кажуць, што пілігрымка — гэта сціслы пераказ усяго жыцця чалавека. Маё жыццё пачалося непадалёк ад Івянца, таму будзе лагічна, калі і пілігрымка пачнецца там жа. Дзе яна скончыцца — я пакуль не ведаю. Таму што, згодна маршруту, штодзень трэба будзе праходзіць пешшу каля 30 кіламетраў. О. Як жа я буду жыць без сваіх трох К? (Канапы, Камп'ютэру і Кухні?). Застрэльце мяне хто-небудзь!

30 кіламетраў у дзень, 150 км — за пяць дзён. 150 км=150 000 метраў! Калі чалавечы крок — паўметра, то гэта выходзіць недзе 300 тысяч крокаў!

Да Маці Божай Будслаўскай. Анлайн-дзённік пілігрыма


Збіраючыся ў вандроўку, я зазірнула ў аптэку. Купіла неабходныя лекі. Ад вірусаў, інфекцый, мігрэні, ад хвароб ног і страўніка, нырак... На ўсялякі выпадак, што, калі нешта раптам забаліць? Трывожна пазіраючы на вітрыну, заўважыла там лекі ад варыкознага расшырэння вен, сасудаў, суставаў, пячонкі, горла, алергіі, гіпертаніі.... А што, калі ўсё гэта ў мяне пачнецца ў дарозе?! І засталася ўпэўнена, што набыла я не тое, што трэба. А балець будзе нешта іншае, ад чаго лекаў я не прадугледзела ўзяць.

Пілігрымка пачалася з Імшы ў сем раніцы ў белым івянецкім касцёле (там ёсць яшчэ і чырвоны, белы — Святога Міхаіла, чырвоны — Святога Аляксея).

Івянец — адметнае і прыгожае мястэчка, з цудоўнай гісторыяй, легендамі і паданнямі. Гэта традыцыйнае месца збору каталіцкай моладзі на «Музычныя майстэрні» і малітоўныя сустрэчы.

Свае ўражанні ад пілігрымкі я буду пісаць сюды штодзённа.



Алена ГЕРМАНОВІЧ

←Фотофакт: милиция перекрыла дороги к свинокомплексу возле агрогородка Копти в Витебском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика