Дзень назалежнасці: як адсвяткуюць на Мядзельшчыне?
28.06.2013
—
Новости Общества

абеліск ля вёскі Мікольцы
Ля абеліска паблізу вёскі Мікольцы 3 ліпеня ў 10 гадзін адбудуцца ўскладанне кветак і мітынг. Потым распачнецца канцэртная праграма з удзелам народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч.У 18 гадзін у Мядзеле на плошчы Леніна пройдуць выставы тэхнікі “Машыны-памочніцы” і вырабаў народных майстроў, спартыўныя спаборніцтвы і акцыя “За здаровы лад жыцця”, запрацуюць дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі,
У амфітэатры адбудзецца канцэрт артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна. Там жа ў 21 гадзіну запланавана выступленне Аляксандра Саладухі.
Завершыцца святкаванне акцыяй “Спяём гімн разам” і феерверкам.
Аддзел інфармацыі.
Фота naroch.com