Літва забараніла ўвоз некаторых прадуктаў з Беларусі
26.06.2013
—
Новости Общества

У сувязі з зафіксаванымі ў Беларусі ўспышкамі афрыканскай свіной чумы Літва зрабіла больш жорсткім імпарт некаторых прадуктаў з нашай краіны.
Па словах кіраўніка Дзяржветхарчслужбы Ёнаса Мілюса, з Беларусі часова не будуць увозіцца прадукты жывёльнага паходжання і кармы.
Гэта ён заявіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Альгірдасам Буткявічусам, паведамляе Delfi са спасылкай на Балтыйскую службу навінаў.
Паводле Delfi.
Фота aboutmadrid.ru.