Другое жыццё газеты
Лідзія з задавальненнем падзялілася сакрэтам свайго майстэрства:
— Бяру прачытаную газету, пажадана не надта старую, разразаю ліст на чатыры часткі і скручваю на вязальны пруток у доўгія трубачкі. Пасля з гэтых трубачак і сплятаю тое, што задумала. Замалёўваю літары і пакрываю лакам.
— Але папера ёсць папера. Вырабы, хутчэй, дэкаратыўныя?
— Я б не сказала. Столік спакойна вытрымлівае вагу чалавека, — прысела на яго. — Вось бачыце, — абсалютна нідзе не пакарабаціўся!
— Як вы прыйшлі да такога мастацтва?
— Люблю рукадзельнічаць. Вышывала лентай, крыжыкам. А вось плесці — ніколі не пляла, а вельмі хацелася. Толькі матэрыял доўга не магла падабраць. Аднойчы ў інтэрнэце ўбачыла гэты…
Лідзія Мядзелец вядзе ў школе гурток «Дэкаратыўны дызайн», дзе перадае сваё майстэрства вучням. Ужо ёсць нямала ўдалых дзіцячых работ з газетнай паперы.
Уладзімір САУЛІЧ, «БН»
Фота аўтара