Прапануюць паслугі “Гасцініцы выхаднога дня”

Источник материала:  

Новую паслугу прапануе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

“Гасцініца выхаднога дня” прызначаная для сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды.

“Падобную паслугу аказваюць ў некаторых раёнах, вырашылі паспрабаваць яе ўкараніць і мы”, – паведаміла загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Марына Чарняўская.

Яна будзе працаваць у першую і трэцюю суботы месяца ад 9 да 13 гадзін. На гэты час бацькі з усяго раёна могуць пакінуць сваіх сына ці дачку з інваліднасцю ўзростам ад 14 і да 31 года.

Заяўку трэба падаваць за тры дні. Па інфармацыю можна звярнуцца па нумарах 8(01797) 53-4-32, 55-3-55. Паслуга бясплатная. Аказваецца яна ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, якое размешчанае ў будынку Мядзельскай паліклінікі.

Дзяцей бацькі павінны даставіць сюды самі. Падчас знаходжання ў “Гасцініцы выхаднога дня” будуць працаваць розныя гурткі, арганізаваны вольны час.

Аддзел інфармацыі.

Фотаrian.ru

←Государство не отказывается от социального жилья и будет его строить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика