Iмідж — усё!
07.06.2013
—
Новости Общества
Сталічныя даішнікі загавораць па-англійску і перасядуць на новыя аўто.
Да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе з 9-га па 25 мая 2014 года ў Мінску, аўтапарк сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі адновіцца на 90 %. Інспектары ДАІ атрымаюць у сваё распараджэнне 67 аўтамабіляў «Шкода». Гэта будзе спрыяць стварэнню станоўчага іміджу праваахоўных органаў.
— Таксама супрацоўнікі ДАІ пачалi вывучаць англійскую мову, — паведамiла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская. — На чэмпіянат свету па хакеі ў сталіцу прыедуць аматары з розных краін, таму інспектары павінны навучыцца кантактаваць з замежнікамі, прадастаўляць гасцям карысную інфармацыю на зразумелай ім мове.