У цэнтры “Зубраня” сабралася моладзь з сямі краін: тут прайшоў маладзёжны форум "Сяброўства без межаў”
06.06.2013
—
Новости Общества

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” 5 чэрвеня завяршыўся міжнародны маладзёжны форум "Сяброўства без межаў”.
У форуме прымала ўдзел моладзь з сямі краін: Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны. Гэта былі лідэры маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, актывісты самакіравання. Праходзілі дыскусійныя сустрэчы і круглыя сталы, экалагічныя акцыі і іншыя мерапрыемствы.
Кожная краіна мела свой тэматычны дзень. Удзельнікі форуму расказвалі пра свае краіны, дэманстравалі фільмы, паказвалі нацыянальныя гульні, спявалі. Таксама знаёмілі з нацыянальнай кухняй: так, казахі частавалі кілбасой з каніны.
Аддзел інфармацыі.
Фота zubronok.unibel.by