Брэсцкай Бібліі — 450 гадоў
Гэтымі днямі на тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” ладзяцца прымеркаваныя да падзеі мерапрыемствы.
Тут праходзіць міжнародны круглы стол на тэму “Брэсцкая Біблія — унікальны помнік XVI стагоддзя”.
Брэсцкая Біблія, назва якой паходзіць ад месца выдання, вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія, была выдадзена на сродкі Мікалая Радзівіла “Чорнага” ў 1563 годзе.
Асобнікі помніка беларускага кнігадрукавання XVI стагоддзя захоўваюцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца і ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Вядомы брэсцкі майстар-эмальер Мікалай Кузьміч па спецыяльным заказе вырабіў 50 памятных бронзавых медалёў у гонар 450-годдзя Брэсцкай Бібліі.