Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Источник материала:  
24.05.2013 11:43 — Новости Общества

Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!

♦  Падарожжа першае. Івакі
♦  Падарожжа другое. Кольна
♦ 
Падарожжа трэцяе. Жалезнікі
♦ 
Падарожжа чацвёртае. Дуравічы
♦ 
Падарожжа пятае. Неглюбка
♦  Падарожжа шостае. Зялёны Мох
♦  Падарожжа сёмае. Гарохаў (Чэхі)
♦  Падарожжа восьмае. Петрыкаў-Галубіца-Снядзін
♦  Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
♦  Падарожжа дзесятае. Любоў і Верны

Зараз мы выправіліся ў падарожжа ў пасёлак, які пазначаны кропкай на карце. Епіфань (Гомельскі раён). Раней, дарэчы, і кропкі на картах не было. Пакуль тут у 1949 годзе не з'явіўся дзіцячы дом для хворых на сухоты. А да з'яўлення дзіцячага дома ўсё-такі, калі верыць розным крыніцам, пасёлак Епіфань існаваў тут, і ў 19 стагоддзі быў уласнасцю фельдмаршала, графа Пятра Румянцава, а потым князя Івана Паскевіча. Прынамсі, у гэтых мясцінах ім шмат што належала.

Але пачнём з пасёлка па суседству. Каралін.

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Зараз тут жыве толькі дзесяць мясцовых жыхароў, астатнія хаты займаюць дачнікі. Майскім ранкам прабіраемся лясной сцежкай да Караліна ад чыгуначнага прыпынку «Церуха». Пасёлкі, дарэчы, амаль на мяжы з Украінай, таму, каб трапіць сюды, трэба заплаціць у банку грошы за наведванне памежнай зоны. Але грошы тыя — сімвалічная сума, за якую потым шмат разоў можна наведваць тую зону.

Лясная сцежка — гэта неверагодная медытатыўная прыгажосць. Недзе верашчыць зязюля, і калі пытаюся ў яе, колькі жыць мне засталося, тут жа пачынае істэрычна і ў шалёным тэмпе крычаць іншая зязюля. Так, жыць буду ці марудна і доўга (як кукавала першая зязюля), ці хутка і коратка (калі верыць другой). Гэта было лірычнае адступленне. Але ад сцежкі, якія беражліва абыходзіла сосны і вяла нас да Караліна, мы не збочылі, не адступілі.

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Тут, у сонных пасёлках, не чуваць, не відаць ні машын, ні людзей. Хіба на адной лаўцы сядзеў стомлены дачнік. Час тут ідзе павольна, і, каб адчуць гармонію з ім, таксама змяняеш тэмп і руху, і размоў. Цішэй, яшчэ цішэй, яшчэ павольней.

У Караліне мы знайшлі Марыю Яўсееўну Падсасонную, працоўную кніжку якой упрыгожвае толькі адзін запіс: аб уладкаванні на працу ў 1946 годзе, і аб выхадзе на пенсію — у 1996 годзе. Пяцьдзесят гадоў адпрацавала жанчына бухгалтарам у дзіцячым доме ў суседнім пасёлку Епіфань. Зараз ёй 87 гадоў.

Жанчына успамінае, як вёска ў час апошняй вайны была пад акупацыяй у немцаў. Кажа, што немцы былі не настолькі благія, як мадзьяры. Немцы нават пазычалі дзяўчатам боты, ці чаравікі, каб яны маглі патанчыць на вячорках.

«Нашы танцавалі, вечарам, босыя і пад балалайку. А немцы прыходзілі на танцы, са станцыі. І адна дзяўчына босая кажа на немца: “Што глядзіш? Ты ж не танцуеш, дык дай свае чаравікі мне патанцаваць!”. І ён даў. Яна патанцавала, і аддала яму. Мы ўсіх тых немцаў ведалі па імёнах, Карлаў тых», — распавядае жанчына.

Па яе словах, адзін немец нават дапамагаў жанчыне з малымі дзецьмі — даваў ім хлеб.

Разам з тым, як пачулі немцы, што недзе ў лясах завяліся партызаны, вырашылі Каралін спаліць. І спалілі. Праўда, мясцовыя жыхары паспелі ў лесе схавацца. Такое было жыццё.

У Караліне. Зараз тут ціха і спакойна. Ні немцаў, ні мадзьяраў, які коней проста ў хату да людзей прыводзілі, і «папалілі ўсё барахло, так тых коней бераглі і грэлі».

Зараз у вёсцы можна пачуць толькі натуральныя гукі: мухі, камары, пчолы, птушкі. Дарожны пыл надзейна хавае крокі людзей.

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

У Епіфані зараз засталіся толькі два жылыя дамы. Плюс будынак лясніцтва. Плюс псіханеўралагічны інтэрнат.

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Да 2005 году тут, у будынку цяперашняга інтэрнату, быў дзіцячы дом, дырэктарам якога працавала Рэгіна Пятроўна Карпеза. Жанчына і зараз жыве ў Епіфані, а суседка яе — былая выхавацелька былога дзіцячага дома. У 2008 годзе Рэгіна Пятроўна атрымала званне «Жанчына года» у рэспубліканскім конкурсе, у намінацыі «За актыўную грамадскую дзейнасць».

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Рэгіна Пятроўна, усё жыццё працаваўшы ў розных дзіцячых дамах, была ўпэўнена, што дзецям патрэбна менавіта бацькі, а не дзяржаўныя ўстановы, і шмат прыклала высілкаў, каб сіроты выхоўваліся ў сем'ях. Жанчына сама падала прыклад: дзіцячы дом, які яна ўзначальвала, быў расфарміраваны, дзеці пайшлі ў прыёмныя, а некаторыя нават вярнуліся ў родныя сем'і. І сама Рэгіна Пятроўна стала маці для сваіх былых выхаванцаў. За той час прытулак у доме былога дырэктара і яе мужа знайшлі 15 дзяцей. Зараз сям'я выхоўвае чатырох прыёмных дзяцей.

У Епіфані Рэгіне Пятроўне падабаецца. Цішыня, вакол лес, непадалёк — рэчка. Выдатнае месца. «Прырода робіць сваю справу. Дзецям тут, дарэчы, таксама падабаецца, бо яны ніколі не кажуць, што тут сумна», — дадае жанчына.

Прыехаўшы да пасёлкаў па чыгунцы, назад вяртаемся па аўтамабільнай дарозе праз Церуху. Тут, непадалёк каля шашы, існуе манастырскі падворак — на тэрыторыі былога піянерскага лагеру.

Дома сумна. Падарожжа адзінаццатае. Епіфань і Каралін

Служыць тут Богу і людзям айцец Мікалай. Дарэчы, вядомы ён многім карыстальнікам інтэрнэту, бо сустрэць яго можна на розных форумах і ў блогах. І наогул ён выдатны чалавек. Тут, на манастырскім падворку, знаходзяць часам прытулак «аблудныя душы» і тыя, хто шукае калі не Бога, дык хоць людзей Божых. А мы тут часам знаходзім кубак гарбаты і прыемных суразмоўцаў. Чаго і вам усім жадаем.



Алена ГЕРМАНОВІЧ

←Прогноз погоды на 25 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика