У Мядзеле сустрэліся былыя настаўнікі зачыненых школ

Источник материала:  

За сяброўскай размовай

8 мая адбылося пасяджэнне раённага савета ветэранаў працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза. Запрошаны на яго былі ветэраны педагагічнай працы зачыненых за апошнія дзесяцігоддзі школ.

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі яны пазнаёміліся з выставамі – вышывак колішняй настаўніцы Камароўскай школы Рамуальды Траццяк і дзіцячай творчасці. Паўдзельнічалі ў працы гасцінай “Залатая восень жыцця”. За кубачкам чаю падзяліліся ўспамінамі, адказалі на цікавыя пытанні, разам паспявалі. А яшчэ атрымалі памятныя сувеніры ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.

←Белорусско-латвийский пункт пропуска Плюсы-Каплава будет реконструирован по европроекту "Соседская дорога"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика