У Вілейцы цырульнік зможа прыехаць дадому
17.05.2013
—
Новости Общества

Ад 30 мая ў Вілейцы пачне працаваць “Сацыяльная цырульня”.
Пра гэта паведамляе райвыканкам.
Майстар чацвертага разраду па паніжаных коштах будзе аказваць паслугі пенсіянерам, людзям з інваліднасцю і шматдзетным сем’ям.
Да таго ж жыхары горада атрымаюць магчымасць выклікаць цырульніка дадому – у тым выпадку, калі ў сям’і ёсць чалавек, якому складана хадзіць.
Наведаць цырульню можна будзе з 14.00 да 17.00. Да абеду, з 8.00 да 13.00, майстар зможа выехаць дадому.
“Сацыяльная цырульня” размешчаная па адрасе: вул. Маркава, д. 49. Дадатковую інфармацыю пра паслугі можна атрымаць па тэлефоне 5-69-14.
Аляксандра ПАРАХНЯ.
Фота ib-t.by