"І я кажу ёй: Бабуля, усё скончылася, канец вайне! А яна: Мне 20 гадоў". Ветэраны Чырвонай Арміі прайшлі пекла, а сёння жывуць у нястачы

Источник материала:  

Раз у год ветэраны вайны, якія жывуць у Ізраілі, апранаюць абвешаныя медалямі мундзіры Чырвонай Арміі. У Дзень Перамогі выходзяць у маляўнічых калонах на вуліцы ізраільскіх гарадоў, каб святкаваць падзенне нацысцкай Германіі і перамогу Чырвонай Арміі, у якой служылі, у форме якой змагаліся на усходнім фронце і бралі Берлін.

Тыя, хто перажыў вайну, стварылі сем’і і жылі ў СССР. Многа іх пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Маскве эмігравала ў Ізраіль. Так як і 90-гадовы Якаў Вільковіч, які ўступіў у Чырвоную Армію ў 1941 годзе. Служыў ў 31-м батальёне пяхоты. Здабываў Берлін у 1945 г. У Ізраіль выехаў толькі ў 1998 г. На здымку ў сваім доме ў горадзе Ашдод:


Мацвей Гершман цяпер мае 90 гадоў, уступіў у Чырвоную Армію ў 1941 г. Прымаў удзел у бітве за Берлін, быў адным з тых, хто браў Рэйхстаг, вызваляў канцэнтрацыйны лагер Майданэк:

– Там, ходзячы па складах, поўных жаночых валасоў і дзіцячых чаравікаў, натрапіў на жанчыну, якая плакала і спытаўся: Бабуля, чаго плачаш? Усё скончылася. Тая ўзняла галаву, паглядзела на мяне і адказала:  Мне 20 гадоў.

Пасля вайны Гершман пасяліўся ў Беларусі. Адкуль у 1990 г. выехаў у Ізраіль. Калі колькі гадоў таму ішоў у Дзень Перамогі ў параднай форме ў медалях, ізраільскія падлеткі на вуліцах пачалі кпіць з яго. Ад таго часу Мацвей Гершман не  хоча ўдзельнічаць у святочных шэсцях:


Пасля парадаў у Дзень Перамогі ветэраны вяртаюцца у свае сцены, дзе многіх чакае пустка, адзінота і беднасць:

– Урачыстасці прыгожыя, нам кажуць прыгожыя словы, але яны не напоўняць нам талерак, – расказвае Абрагам Міхаэль Грынзаід, 87-гадовы кіраўнік таварыства савецкіх ваенных ветэранаў у Ізраілі. І дадае: – У астатні час года пра нас ніхто не ўзгадвае.

89-гадовы Сямён Цванг пазіруе для здымка ў горадзе Ашкелон. Цванг уступіў у Чырвоную Армію ў 1941 г. і служыў на 1-м Украінскім фронце. Змагаўся ў Кіеве, Празе і Берліне. У 1991 эміграваў у Ізраіль:


Толькі ў апошнія часы ізраільская дзяржава пачала ўшаноўваць ветэранаў. Бо большасць іх прыехала ў Ізраіль каля 20 гадоў таму, а архівы, якія паказваюць ролю яўрэйскіх салдатаў у барацьбе з Германіяй, адкрылі зусім нядаўна. Летась у Ізраілі паўстаў помнік яўрэйскім салдатам, якія змагаліся ў Чырвонай Арміі. На здымку: Барыс Гінзбург, які нарадзіўся ў Беларусі, у сваім доме ў Ашдодзе па поўдні Ізраіля. Быў зняволены немцамі ў геце ў беларускім мястэчку Ленін да верасня 1942 г. У 1944 годзе ўступіў у Чырвоную Армію. Змагаўся да канца вайны. У 2001 эміграваў ў Ізраіль:


Давід Рывельскі у сваім доме ў Ерусаліме. У 1941 г. абараняў Ленінград, атрымаў за гэта медаль. Пасля вайны жыў у Санкт-Пецярбургу, але ў 1999 г. эміграваў у Ізраіль:


87-гадовы Нахум Матовіч у сваім доме ў горадзе Ашкелон на поўдні Ізраіля. Матовіч быў пілотам бамбардзіроўшчыка Іл-4. Змагаўся ў Карэі і Японіі. Пасля вайны пасяліўся ў Кішынёве ў тагачаснай Малдаўскай ССР. Эміграваў у Ізраіль у 1994 годзе:


88-гадовы Арлоў Навум пазуе для фота ў сваім доме ў горадзе Рышон Лезіон у сярэднім Ізраілі. Навум уступіў у армію СССР у 1943 г. Служыў у Трэцяй Гвардзейскай бранетанкавай арміі як пехацінец, біўся пад Кіевам, Прагай і Берлінам. Пасля вайны застаўся ў войску – служыў у ваенным флоце СССР. У 1990 эміграваў у Ізраіль.


87-гадовы Рыгор Стынман у сваім доме ў Ашдодзе. Ветэран 1-га Беларускага фронту, быў паранены 23 студзеня 1945 г. У 1991 г. выехаў з Беларусі ў Ізраіль:


Ісаак Чудноўскі быў у Чырвонай Арміі артылерыйскім камандзірам у час абароны Сталінграда:


Аарон Кавішанер, механік у паветраных сілах Чырвонай Арміі, служыў на 4-м Украінскім фронце. У 1991 г. эміграваў у Ізраіль:


Міхаэль Сандлер, 93-гадовы ветэран Чырвонай Арміі, у сваім доме ў Ерусаліме. Ваяваў у бронетанкавых войсках да канца вайны. У тым ліку пад Сталіградам і ў бітве за Берлін:


Салом Скопэс, 88-гадовы ветэран 2-й сусветнай вайны, у сваім доме ў Тэль Авіве. У шэрагах Чырвонай Арміі ваяваў у Літве, дзе быў паранены і да 25 мая 1945 года правёў у шпіталі. Эміграваў у Ізраіль яшчэ ў 1959 годзе:


Паводле “Gazeta Wyborcza”, mig, AP.

←Служба сестер милосердия в Беларуси будет развиваться благодаря внедрению госсоцзаказа - Колбанов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика