Вішнёвы сад
03.05.2013
—
Новости Общества
Напярэдадні, на пустыры, пры ўездзе ў горад з боку Полацка, яны пасадзілі вішнёвы сад: роўна 1414 дрэўцаў. Лічба сімвалічная, бо гэта дата нараджэння горада, юбілей якога будзе адзначаны ў наступным годзе.
Выбралі менавіта вішню не выпадкова, бо Глыбокае спрадвеку славілася гэтым плодам. Толькі вось грамадскія сады, закладзеныя яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, састарыліся. Таму і вырашана было закласці новы.
А яшчэ вішня — гэта сімвал маці, роднай зямлі.
Ганаровае права пасадзіць першае дрэўца было прадстаўлена старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу Морхату. У закладцы вішнёвага сада прынялі ўдзел члены Савета старэйшын, дэпутаты раённага Савета, работнікі райвыканкама, перадавікі прадпрыемстваў і арганізацый, занесеныя на раённую Дошку гонару, ветэраны, моладзь.
У канцы ліпеня гэтага года ўпершыню на Глыбоччыне будзе праведзены вішнёвы фестываль.
Уладзімір САУЛІЧ, «БН»
Фота аўтара