Базарны дзень у Клімавічах

Источник материала:  

Субота. Многія жыхары горада і навакольных вёсак ужо зранку плануюць свой дзень і пачынаюць яго з наведвання самай славутай і вялікай гандлёвай кропкі ў раёне — кірмашу "Цэнтральны". Тут наладжаны продаж прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў, сельгаспрадукцыі ад мясцовых фермераў і агароднікаў і рукадзельных вырабаў ад саматужных майстроў. Адны спяшаюцца сюды на працу — гандляваць, зарабляць грошы. Іншыя — раскашэльвацца, траціцца, шукаць неабходныя рэчы, таргавацца, каб набыць танней, чым у краме. На 2202 квадратных метрах тут усталявана больш за 400 гандлёвых палатак індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычым гандляры на кірмашы не толькі клімавіцкія. Па словах дырэктара рынку, кожную суботу сюды прывозяць свае тавары "іпэшнікі" з суседніх райцэнтраў, а таксама і з Дрыбіна, Светлагорска, Магілёва, нават з Гомеля, Віцебска і Гродна. Месца хапае ўсім — плаці падаткі і гандлюй!

Нярэдкі госць на Клімавіцкім кірмашы Уладзімір Сувораў <І>(на фота злева) — рамеснік па вырабе мачалак і гамакоў з прапіленавай ніці. Промысел гэты даволі рэдкі, але вырабы запатрабаваныя, і майстар наведвае з імі многія кірмашы, хоць сам жыве ў Магілёве.

Базарны дзень у Клімавічах

— Вось і спатрэбілася бацькава навука плесці рыбацкія сеткі, таму без працы не сумую, — кажа Уладзімір Сувораў і жартам дадае: "Яшчэ я за чысціню!

Без кірмашоў — суботніх, нядзельных — немагчыма ўявіць жыццё маленькіх і вялікіх гарадоў Беларусі. Кірмашы і базары ствараюць асаблівы каларыт. Нярэдка яны існуюць столькі, колькі жывуць самі населеныя пункты. Да такіх адносіцца і традыцыйны суботні кірмаш у Клімавічах.

Анатоль КЛЯШЧУК.

Фота аўтара

←Костусев: только граждане Беларуси должны решать, строить АЭС или нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика