Мядзяльчане вызначыліся на “Star show”
25.04.2013
—
Новости Общества
У Мінску з 19 па 22 красавіка прайшоў другі міжнародны форум-конкурс дзіцяча-юнацкай творчасці “Star show”.
– На ім было прадстаўлена шмат відаў мастацтва: вакал, інструментальнае выкананне, харэаграфія, мастацкі накірунак, – расказвае дырэктар Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская. – Удзельнічалі дзеці з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Польшчы і Македоніі.
У форуме вызначыліся юныя мядзяльчане. У намінацыі “Эстрадны ансамбль” квартэт дзіцячай школы мастацтваў “Агеньчыкі” стаў лаўрэатам трэцяй ступені, а дуэт “NiKi” – дыпламантам першай ступені.
У складзе дуэта спяваюць Аляксандр Нікіценка і Мікіта Сямітка (на падтанцоўцы была Ганна Паршута). Удзельнікі “Агеньчыкаў” – два гэтыя хлопцы, а таксама Фрыда Савіцкая і Каця Ардынец.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота birtonresim.com.