Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы

Источник материала:  
25.04.2013 10:35 — Новости Общества

Што такое жыццё? Гэта манітор камп'ютара? Гэта праца-канапа-сям'я-хоббі-ноч-праца-дзень-ноч-праца-пятніца-цыцкі-бухло? Ці ёсць жыццё за Мінскай кальцавой? А мы — ёсць? Хто мы, дзе мы, навошта мы? А дзе астатнія? І хто тыя астатнія, тыя дзевяць мільёнаў чатырыста шасцьдзесят пяць тысяч і яшчэ два чалавекі? Дзе яны пахаваліся? Мы ідзём шукаць!

♦  Падарожжа першае. Івакі
♦  Падарожжа другое. Кольна
♦ 
Падарожжа трэцяе. Жалезнікі
♦ 
Падарожжа чацвёртае. Дуравічы
♦ 
Падарожжа пятае. Неглюбка
♦  Падарожжа шостае. Зялёны Мох
♦  Падарожжа сёмае. Гарохаў (Чэхі)
♦  Падарожжа восьмае. Петрыкаў-Галубіца-Снядзін

Губарэвічы (Хойніцкі раён) — апошняя вёска не ў «зоне», адразу пасля яе пачынаецца Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, прасцей кажучы — Зона. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

У Зоне спрыяльныя ўмовы зараз створаны для лясных жыхароў — забіваць іх нельга, таму «плодзяцца і размнажаюцца» дзікі, ласі, дзікія козы колькі хочуць. У балоце мы заўважылі лася. Вы лася бачыце? Не? А ён тут ёсць! 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Раней і Губарэвічы адносіліся да Зоны, вёска лічыцца адселенай, яе амаль закапалі, засталіся цэлымі толькі пяць хат, у якіх жывуць зараз сем чалавек. Астатнія хаты леглі пад бульдозерамі спецыялізаванага прадпрыемства «Палессе», якое ўсе паслярадыяцыйныя гады руйнуе з зямлёй «брудныя» вёскі.

Прыехалі мы ў вёску якраз напярэдадні чаканага ў Хойніках і Стралічава візіту кіраўніка дзяржавы. У райцэнтры праца кіпела: усё бялілася, фарбавалася, будавалася, рамантавалася і ўпрыгожвалася. Начальнікі з райвыканкаму змянілі прыгожыя штодзённыя строгія строі на працоўную вопратку і шчыравалі на карысць высокага госця «Добраўпарадкаванне». Чыноўнікі з аддзелу адукацыі і ўпраўлення сельскай гаспадаркі рыхтавалі ферму ў Стралічаве: мылі-бялілі-фарбавалі. Нязвыкла неяк было бачыць дагледжаных жанчын з фрызурамі і ўпрыгожанымі манікюрам пазногцямі з пэндзлямі ў руках, у запэцканых спяцоўках сярод кароў. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

У аўральным рэжыме клаўся асфальт ад райцэнтру да Стралічава (а Губарэвічы ад Стралічава ў некалькіх кіламетрах).

З'яўленню нашаму на ферме ў Стралічаве вельмі здзівіліся. Як гэта так? Журналісты прыехалі самі? Без суправаджэння раённага ідэолага? Тут жа адбылося тэлефанаванне ідэолагу ў раён, і нам было прапанавана вярнуцца ў Хойнікі, дамовіцца з ідэолагам і ўжо тады «наведваць аб'екты». Нам паведамілі, што ідэолаг чакае нас у парку, у Хойніках. Але мы вырашылі паехаць у супрацьлеглы бок, завітаць усё-такі ў Губарэвічы, балазе — недалёка, бліжэй, чым да Хойнікаў. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Губарэвічы прагрымелі на ўсю краіну ў мінулым годзе, калі на дрэве на ўскрайку вёскі праявілася аблічча Багародзіцы. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Да вязу адразу ж пацягнуліся шматлікія паломнікі. «І з Расіі, і з Украіны, Літвы, Германіі і Італіі прыязджалі сюды да нас, да выявы Багародзіцы. Едуць і зараз. Хто верыць — таму абраз дапамагае. Прыязджала жанчына, казала, што вельмі балелі рукі, не было рады, а пабыла тут — і ўсё прайшло. Прыязджаў да іконы на дрэве адзін мужчына, з-за мяжы аднекуль, усе вакол дрэва босы хадзіў, чатыры разы прыязджаў — і вылечыўся. У яго страшна ногі балелі. Кожнаму — па веры яго будзе. Вунь святар не верыў, сварыўся на нас, маўляў, што вы ідалу пакланяецеся, дык памёр. І жанчына, што не верыла цудоўнаму з'яўленню — таксама памерла. Спачатку яна, а акурат праз сорак дзён пасля яе і той святар, які не верыў», — распавядаюць мясцовыя жыхары.

Усё жыццё пражыў у Губарэвічах Міхаіл Рудзянок

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Давалі яму кватэру па адсяленню, ды «цеснавата там было», вярнуўся дахаты. «Наконт радыяцыі. Напэўна, яна ўплывае на здароўе, бо ў нас ва ўсіх так баляць ногі! І ў маладых таксама. Усе гусіным крокам ходзяць, бокам — хто як можа, так ногі баляць, суставы, рукі. Але тыя, хто з Губарэвічаў з'ехаў пасля радыяцыі — усе ўжо памерлі. Напэўна, каб мы выехалі — таксама б там памерлі», — распавёў пенсіянер.

Яго суседка, Марыя Дашук, таксама пражыла тут усё жыццё. «Тады, пасля радыяцыі, прапаноўвалі кватэру ў Мінску, ды я не захацела — там усё чужое, бадзяцца сярод чужых людзей. Зараз, можа б, і паехала, ды ніхто не прапаноўвае. Ужо буду тут дажываць», — дзеліцца жанчына.



У хаце са старога куфара яна дастае розныя вышываныя рэчы — посцілкі, ручнікі, прасціны, дэманструе сваю працу па маладосці. Па хаце стаіць мноства штучных кветак: хутка Радуніца, і пенсіянерка пойдзе прыбіраць і упрыгожваць магілы шматлікіх сваякоў. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

На Радуніцу збяруцца ў вёску былыя суседзі са ўсіх краёў, каб ушанаваць памяць бацькоў і дзядоў.

Пенсіянеры ўспамінаюць, як яшчэ ў дзевяностых наведваў іх кіраўнік дзяржавы. Яны спадзяюцца, што зазірне ён да іх і зараз, калі будзе ў Стралічаве — гэта ж побач. «Мы б спыталіся — чаму ў нас такія пенсіі малыя, калі мы яшчэ з падлеткавых гадоў працавалі, і да глыбокай старасці. Маглі б пачаставаць яго, у нас ёсць добрая самагонка», — жартуюць старыя.

Дарэчы, Тураўская епархія ў мінулым годзе не прызнала за цуд з'яўленне аблічча Багародзіцы на вязе ў Губарэвічах.

«У Тураўскае епархіяльнае ўпраўленне стала паступаць інфармацыя пра «праяўленне абраза Багародзіцы» на зрэзе дрэва ў вёсцы Губарэвічы. Гэты зрэз быў зроблены ў 2010 годзе, аб чым сведчаць новыя акругленні маладой кары, што гаворыць пра тое, што зрэз нясвежы. На гэтым зрэзе магчыма ўбачыць акругленні правага пляча і галавы, калі ўявіць сабе вобраз. Каментарыі мясцовых жыхароў пра цудатворны абраз Божай Маці не маюць пад сабой гістарычнай асновы і не могуць з’яўляцца гістарычным сведчаннем аб царкве Раства Багародзіцы ў вёсцы Губарэвічы. Царква будзе маліцца, каб Гасподзь паказаў свой промысел», — так пракаментавала епархія ў мінулым годзе «цуд».

Разам з тым, людзі працягваюць верыць у цудатворнае аблічча, новыя пілігрымы едуць сюды за ацаленнем, а дрэва ўпрыгожваюць штучнымі кветкамі і ручнікамі, прычым як абрадавымі, так і звычайнымі кухоннымі і нават лентамі кшталту «Ганаровы сведка» ці «Выпускнік-2020». 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Па вяртанні ў Петрыкаве заўважаем на будынку прыгожых міліцыянераў і помнік міліцэйскаму аўтамабілю, а калі ад'язджаем дахаты — то ў Петрыкаве ўжо ноч. 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы
 

Дома сумна. Падарожжа дзевятае. Губарэвічы



Алена ГЕРМАНОВІЧ

←Журналисты вносят большой вклад в развитие евразийской интеграции - Назарбаев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика