“Зарніца” прайшла ў Мядзеле
24.04.2013
—
Новости Общества
Ідуць спаборніцтвы па стральбе
У суботу, 20 красавіка, адбыліся раённыя маладзёжныя спартыўна-патрыятычныя гульні “Зарніца” і “Бастыёны мужнасці”.Праходзілі яны на базе сярэдняй школы №2 райцэнтра. Складаліся гульні з агляду строю і песні, камбінавай эстафеты, конкурсу фізічнай падрыхтоўкі, стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі.
У “Бастыёнах мужнасці”, дзе спаборнічалі старэйшыя вучні, мацнейшымі сталі прадстаўнікі сярэдняй школы №2 Мядзела. У “Зарніцы” ўпэўнена перамагла каманда Будслаўскай сярэдняй школы: яна была лепшай ва ўсіх відах праграмы.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Падчас агляду строю і песні.
ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.