У рэгіёне гарачую ваду пачнуць адключаць у маі

Источник материала:  

У рэгіёне скончыўся ацяпляльны сезон і хутка пачнецца прафілактычнае адключэнне гарачай вады.

У Маладзечне ваду адключаюць 15 мая

Адключэнне гарачай вады пачнецца сёлета 15 мая. Як і летась, пройдзе ў два этапы. Ад 24 мая – у зоне міні-ЦЭЦ, ад Віленскай у бок Смаргоні. Ад 28 мая на два тыдні гарачай вады не будзе ў той частцы горада, што знаходзіцца ад вуліцы Віленскай у бок Мінска. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.

У Вілейцы ваду адключаць ў адзін этап

Галоўны інжынер Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валянцін Сусла расказаў, што ў Вілейцы гарачую ваду адключаць як і ў Маладзечне, 15 мая. Адключэнне вады пройдзе ў адзін этап. А з’явіцца гарачая вада – 29 мая.

У Смаргоні гарачую ваду адключаюць па часавому графіку

 – Гарачую ваду адключаць яшчэ вельмі рана, бо холадна – кажа начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Смаргонскага райвыканкама Алена Атцецкая. – Мы яе адключаем толькі летам, калі праводзім прафілактычныя работы.

Вада ў Смаргоні цалкам не адключаецца. Яна прыкладна тыдзень працуе па часавому графіку. Напрыклад ад 6 да 9 гадзін раніцы вада гарачая ёсць, потым знікае, а ад 5 гадзін вечара да 12 ночы зноў з’яўляецца вада.

Алкючэнне вады ў Астрацы прыпадае на лета

Як расказаў нашаму выданню галоўны інжынер Астравецкай  жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітры Аксёнінадключаць гарачую ваду ў мае не будуць. Гэта плануецца зрабіць летам.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота vip.volyn.ua.

←Беларуси стоит увеличить скорость обмена информацией - А.Радьков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика