Міс “Зубраня"-2013” паедзе ў тур па Еўропе
18.04.2013
—
Новости Общества

“Міс “Зубраня"-2013” Аліна Іванова (на пярэднім плане).
Увечары 16 красавіка адбыўся конкурс “Міс “Зубраня-2013”. Удзельнічалі ў ім дзесяць супрацоўніц Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра.Яны творча прадстаўлялі сябе, правяралі інтуіцыю, паказвалі дызайнерскія здольнасці ў конкурсе “Міс лета-2013”. Былі выхады ў беларускіх народных і вячэрніх строях.
Тытул “Міс “Зубраня”-2013” заваявала метадыст цэнтра Аліна Іванова. І разам з ім галоўны падарунак – сертыфікат на атрыманне турыстычнай пуцёўкі “Вена – Фларэнцыя – Рым – Ватыкан – Венецыя –Будапешт”.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.
Выхад у народных строях