Куды пачалі знікаць сметніцы ў Маладзечне?
18.04.2013
—
Новости Общества
На гэтым тыдні раптоўна зніклі дзве сметніцы каля дома №119 па Вялікім Гасцінцы.
Між іншым, на выхадных яны яшчэ былі на месцы.
Вось што пра гэта паведаміла начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела “Камунальніка” Таццяна Паляковіч:
– Цяпер пасля зімы пачаўся сезон рамонту так званых малых архітэктурных форм, у якія, акрамя сметніц, уваходзяць лаўкі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, дзіцячыя лесвіцы і іншае. Сметніцы былі знятыя для рамонту ці замены на новыя.
Ілля САНЬКО.
Фота з архіва "РГ".