ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Нікалас Мадура, якога Уга Чавес аб'яўляў сваім пераемнікам, перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле, паведамляюць інфармагенцтвы. Па апошніх даных, за яго прагаласаваў 51% выбаршчыкаў, а за яго канкурэнта ад Блока дэмакратычнага адзінства — Энрыке Капрылеса — 49%.
Брытанскія ўлады павысяць мінімальную зарплату на 12 пенсаўУрад Вялікабрытаніі павялічыць памер мінімальнай аплаты працы на 12 пенсаў (каля 1600 рублёў) у гадзіну, паведамляе BBС Nеws. Чакаецца, што рост заробкаў адбудзецца з кастрычніка 2013 года. Рашэнне ўрада стала больш шчодрым, чым рэкамендацыі Камісіі па мінімальных выплатах. Пры гэтым павышэнне не пакрывае інфляцыю. Індыкатар рознічных цэн, які ўлічвае кошт асноўных тавараў і паслуг, паказвае на інфляцыю ў 3,2 працэнта, а індэкс спажывецкіх цэн, які ахоплівае цэны на фіксаваныя тавары і паслугі пастаяннага попыту, — у 2,8 працэнта.
Частае ўжыванне кавы ўплывае на памер грудзей?Шведскія навукоўцы з Універсітэта Лунда правялі незвычайнае даследаванне. Паддоследныя штодня пілі каву, а даследчыкі фіксавалі змены памераў грудзей. Навукоўцы сцвярджаюць, што выявілі сувязь паміж спажываннем кавы і памерам бюста. Жанчынам, якія рэгулярна ўжываюць каву, трэба падрыхтавацца да таго, што іх грудзі з часам пачнуць змяншацца, піша MеdіkFоrum. Перш за ўсё гэта тычыцца тых, хто прывык піць каву па некалькі разоў на дзень — тры і больш кубкаў. Удзельніцы эксперыменту, якія пілі больш за тры кубкі кавы ў дзень, у сярэднім страцілі 17% ад аб'ёму грудзей. Варта адзначыць, што, на думку навукоўцаў, кава можа аказваць станоўчы ўплыў на здароўе жанчын з вялікім бюстам, зніжаючы рызыку развіцця раку грудзей. Акрамя таго, напой здольны ўплываць на ўзровень мужчынскіх гармонаў у жаночым арганізме, які таксама звязваюць з павялічанай рызыкай раку малочнай залозы.
Новая партыя ў Германіі выступіла за адмову ад еўраУ Германіі праходзіць першы з'езд новай партыі "Альтэрнатыва для Германіі", якая выступае супраць адзінай еўрапейскай валюты.
У з'ездзе партыі ўдзельнічае амаль паўтары тысячы чалавек. "Альтэрнатыва для Германіі" заклікае адмовіцца ад еўра, каб краіны, якія ўваходзяць у еўразону, маглі вярнуцца да сваіх уласных валют. У Еўропе ўсё складаней спраўляцца з фінансавымі цяжкасцямі з-за адзінай валюты. Некаторым краінам, якія перажываюць праблемы з канкурэнтаздольнасцю, неабходна правесці дэвальвацыю, але ў цяперашняй сітуацыі гэта немагчыма. Пры гэтым партыя не выступае супраць еўрапейскага адзінства.
Улады Кіпра прапануюць атрымаць грамадзянства тым замежным інвестарам, якія зрабілі ўклады да 15 сакавіка 2013 года і страцілі больш за 3 млн еўра з-за рэструктурызацыі крэдытных устаноў.