Смаргонскія ляснікі адсвяткуюць 130-годдзе прылады для пасадкі лесу
15.04.2013
—
Новости Общества
У суботу, 20 красавіка, у Смаргоні пройдзе акцыя “Тыдзень лесу – 2013”.
Яна прымеркаваная да 130-годдзя мяча Калёсава – спецыяльнай прылады для пасадкі лесу.
Акрамя таго, акцыя пройдзе ў падтрымку мерапрыемстваў года беражлівасці.
Усе жадаючыя змогуць дапамагчы лясной гаспадарцы пасадзіць дрэўцы, зрабіць цікавыя стэнды і вывескі ў месцах, якія з’яўляюцца экалагічнай каштоўнасцю.
З-за дрэннага надвор'я правядзенне акцыі прадоўжылі да пачатку мая.
Як паведаміў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Смаргонскай лясной гаспадаркі Андрэй Пятроўскі, жадаючых ўжо назбіралася каля 500 чалавек. Гэта і дзеці, і дарослыя.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота pinsknews.by