Маладзечна і раён можа падтапіць: узгадваем паводку 2010 года

Источник материала:  

Паводка 2010 года.

Цяпер у месцах, дзе прагназуюцца падтапленні талымі водамі, жыхарам раздаюцца лістоўкі. У іх прапісана, што рабіць, калі вада пачне падтопліваць дом.

– Калі прааналізаваць апошнія гады, то найбольшыя падтапленні былі ў нас у 2010 годзе, – распавядае намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай працы Дзяніс Ушацкі. – Напрыклад, падтоплівала кааператывы на Вілейшчыне каля Віліі. Таксама нясоладка даводзілася і жыхарам вёскі Раёўка Маладзечанскага раёна. Там тады разліўся вадаём.

У 2010 годзе былі выпадкі, калі людзей і іх маёмасць на самой справе ратавалі на плывучых сродках з падтопленых дамоў.

– Але ў асноўным, усе засталіся жывыя і здаровыя, –  кажа Дзяніс Ушацкі. – Вада ж потым адступіла. Цяпер у Маладзечне па прагнозах небяспечнымі з’яўляюцца раён Лясных і вуліца Лібава-Роменская.

Глядзіце фота: Паводка прыйшла (2010 год)

Настасся РОЎДА.

Фота з архіва "РГ".

Чытайце на гэтую ж тэму:

8.04.2013.На Маладзечаншчыне прайшлі вучэнні ў сувязі з набліжэннем паводкі (ВІДЭА)

1.04.2013.Складаная паводка чакаецца ў басейне Віліі

23.03.2013.Анамальная вясна: рыхтуемся да вялікай паводкі

←Средняя школа: выжить между молотом и наковальней

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика