Вілейскія школьнікі стваралі мадэлі ваеннай і грамадзянскай тэхнікі

Источник материала:  

У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падвялі вынікі раённага конкурсу стэндавага мадэлявання сярод вучняў.На конкурс вучні з пятнаццаці ўстаноў адукацыі горада і раёна прадставілі больш за трыццаць работ, паведаміў метадыст цэнтра Анатоль Прыц.

Вынікі падводзіліся ў трох секцыях.

У секцыі “Мадэлі грамадзянскай тэхнікі" Дыпломам І ступені аддзела адукацыі ўзнагароджаны вучань Чурлёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Яўген Роліч.

У секцыі “Мадэлі ваеннай тэхнікі" перамог Аляксандр Гісіч з Асіповіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У секцыі “Мадэлі ўласнага вырабу” Дыпломам І ступені адзначаны вучань Нарачанскай сярэдняй школы Андрэй Пескавы, а таксама Юрый Нор і Яўген Роліч з Чурлёнскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Аддзел інфармацыі.

Фота vologda-portal.ru

Чытайце таксама:

4.04.2013.Вілейскія і мядзельскія юныя даследчыкі вызначыліся ў Мінску

28.03.2013.У Мядзеле спаборнічалі інтэлектуалы нашага рэгіёну

20.03.2013.Вілейскія школьнікі гулялі ў валейбол

←Прокурор недоволен приговором Юрию Дорну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика