Перад Радуніцай выходнага дня не будзе: пастанова Саўміна аб святах у маі
09.04.2013
—
Новости Общества
Рашэнне аб пераносе святочных дзён у маі змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў яшчэ ад 2 лістапада 2012 года.
Так, працоўны дзень з пятніцы 10 мая перанесены на суботу 18 мая.
Адпаведна беларусы будуць адпачываць: 1 мая (серада), з 9 мая па 12 мая (чацвер — нядзеля) і 14 мая (Радуніца).
Даецца права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
"НН" паводле БелТА.
Фота nn.by