Вілейскія і мядзельскія юныя даследчыкі вызначыліся ў Мінску

29 і 30 сакавіка ў Мінску прайшоў абласны конкурс даследчых работ малодшых школьнікаў "Я – даследчык". На конкурс паступіла 86 заявак.
Вілейскі раён у ім прадстаўлялі чатыры школьнікі. Тры вярнуліся дадому з узнагародамі. Вучаніца 4 класа сярэдняй школы № 3 Вiлейкі Дар'я Мароз стала лаўрэатам конкурсу. Другакласнік гімназіі № 1 "Логас" Арцём Кратовіч узнагароджаны Дыпломам другой ступені ў секцыі "Матэматыка, фізіка, тэхніка”. Яго праца – “Новае жыццё старадаўняга вынаходніцтва”. Вучань 4 класа Вілейскай гімназіі №2 Ілля Курыловіч адзначаны Дыпломам трэцяй ступені. З працай “Краязнаўчыя пошукі майго дзядулі Анатоля Валянцінавіча Рогача” ён удзельнічаў у секцыі "Гуманітарныя веды".
Мядзельшчыну на абласным конкурсе даследчых работ малодшых школьнікаў "Я – даследчык" прадстаўлялі выключна дзяўчынкі. Вучаніцы 2 класа СШ №2 Мядзела Кацярына Івашка і 4 класа Нарацкай СШ №2 Яна Куратнік сталі лаўрэатамі конкурсу, а найлепш выступіла чацвёртакласніца Нарацкай СШ №2 Анастасія Блізнюк. Яна перамагла ў секцыі “Гуманітарныя веды” і заваявала Дыплом першай ступені. У сваёй працы дзяўчынка даследавала шлях свайго прадзядулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аддзел інфармацыі.
Фота elena-kuzmina.ru