Дыпломы і граматы — за смачныя стравы

Источник материала:  

Міністэрства гандлю падвяло вынікі аглядаў-конкурсаў на лепшае абслугоўванне ў мінулым годзе грамадскім харчаваннем у вытворчых арганізацыях і ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Дыпломамі міністэрства і Ганаровымі граматамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны сталовыя Аршанскага авіярамонтнага завода і Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў (у намінацыі "Адкрыццё года"), сталовая гандлёвага комплексу таварыства "Малочныя прадукты" за ўкараненне на вытворчасці новых, фірменных страў і вырабаў, у тым ліку заснаваных на традыцыях і рэцэптурах беларускай кухні), цэх грамадскага харчавання Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І. Казлова (за ўкараненне новых тэхналогій гатавання ежы) і нарыхтоўчы цэх прадпрыемства "Дыета" (за ўкараненне новых формаў абслугоўвання). У намінацыі "За лепшае матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне аб'екта грамадскага харчавання" дыпломам першай ступені ўзнагароджаны камбінат грамадскага харчавання таварыства "Гродна Азот", а дыпломамі другой ступені — сталовая прадпрыемства "Белдругчармет" і комплекс грамадскага харчавання таварыства "Гандальмаш".

Сярод устаноў адукацыі ў намінацыі "Лепшы гандлёвы аб'ект грамадскага харчавання пры ўстанове вышэйшай адукацыі" — сталовая № 1 аб'яднання сталовых Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта; у намінацыі "Лепшы гандлёвы аб'ект грамадскага харчавання пры ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі" — кавярня "О'кей" прадпрыемства "Дыета", якая арганізуе харчаванне навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, і сталовая Камбіната школьнага харчавання Кастрычніцкага раёна г. Мінска (за арганізацыю харчавання навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў).

У намінацыі "Лепшы гандлёвы аб'ект грамадскага харчавання пры іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы па ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі" дыплом міністэрстваў гандлю і адукацыі першай ступені атрымала сталовая камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна г. Гродна (за арганізацыю харчавання навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці), а дыпломы другой ступені — сталовая Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі, сталовыя №1 і №2 Барысаўскага дзяржаўнага лесаагратэхнічнага прафесійнага каледжа.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Инспектор человеческих отношений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика