У Мядзеле адкрылася піцэрыя

Источник материала:  

Піцэрыя ў Мядзеле

У пятніцу, 29 сакавіка, у Мядзеле адкрылася піцэрыя “Хіт”. Размясцілася яна ў цэнтры горада па вуліцы Крупскай, у будынку колішняга кафэ “Ласунак”.


Належыць піцэрыя мясцоваму райпо.

Рамонт будынка пачаўся восенню мінулага года.  У выніку атрымалася ўстанова з сучаснай мэбляй і ўтульным інтэрьерам. У меню прысутнічаюць 12 відаў піцы. Самая танная – “Чабурашка” – абыдзецца амаль у 19 тысяч рублёў. Самая дарагая – “Чатыры сыры” – каштуе больш за 44 тысячы рублёў. Піцу можна заказаць і з сабой.

Піцэрыя працуе штодзённа,  з 10 да 22 гадзін.

Алесь ВЫСОЦКІ.


Фота  Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика