На мяжы з’явяцца новыя пункты пропуску
28.03.2013
—
Новости Общества

У бліжэйшыя два гады з’явяцца дзевяць дадатковых пунктаў пропуску. Гэта дапаможа прапускаць праз мяжу да сарака тысяч аўтамабіляў у суткі.
Цяпер гэта лічба на дзесяць тысяч меншая.
Хутка таможня цалкам пяройдзе на механізаваную сістэму афармлення грузу. Гэта значыць, што вывесці тавар за мяжу можна будзе без удзелу супрацоўнікаў у форме. Дастаткова будзе перавозчыку падаць дэкларацыю ў дзяржаўны мытны камітэт, а ўсё астатняе зробіць камп’ютарная сістэма.
Паводле tvr.by.
Фота topor.od.ua.