На афіцыйным адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні гукалі вясну (абнаўляецца)

Пасля выступу афіцыйных асоб прысутных прывітаў этна-дуэт "Аkana". Пры дапамозе традыцыйных беларускіх песен спявачкі запрашалі вясну гаспадарыць не толькі ў прыродзе, але і ў душах гасцей.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся мэр Вільні Артурас Зуокас, прадстаўнікі літоўскага парламента і грамадскасці.
Кожны з іх аздначыў важнасць абвяшчэння БНР 95 гадоў таму не толькі для Беларусі, але і для Літвы: краіна-суседка першая прызнала незалежнасць маладой дзяржавы. У той жа час ў самой Літве адбываліся падобныя гістарычныя працэсы.
Сваю прамову Артурас Зуокас пачаў з прывітання па-беларуску, што вельмі спадабалася прысутным беларусам, якія падтрымалі яго апладысментамі.


Імпрэза адбылася ў віленскай гарадской Ратушы.

Сярод прысутных было шмат беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Літве.

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

Выступленне гурта "Akana".

На адкрыцці Тыдня беларускай культуры прэзентавалі работы мастачкі з Маладзечна Вольгі Бабурынай. Выстава яе карцін у тэхніцы выцінанка ўяўляе сабой ілюстрацыі да кожнага артыкула Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
