Цяпло прыйдзе з наступнага тыдня, ад 4 красавіка – суцэльны плюс
Вясновае цяпло прыйдзе ў Беларусь у красавіку.
Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
Як прагназуюць сіноптыкі, ад 4 красавіка плюсавыя тэмпературы ўстановяцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
"Чатыры месяцы зімы гэта, вядома, шмат, але трываць засталося нядоўга – да наступных выходных.
Да пятніцы надвор’е будзе вызначаць вельмі халодны антыцыклон.
Пры праясненнях тэмпература ўначы чакаецца да мінус 15–20 градусаў, днём – ад 0 да мінус 6.
Але з 29 сакавіка ў атмасферы адбудзецца перазагрузка, г.зн. паўночны вецер памяняецца напаўднёва-заходні. Будзе паступаць больш цёплае паўднёвае паветра,
і ўжо ў нядзелю тэмпература ўначы складзе ад 0 да мінус 6, удзень – ад 0 да плюс 6, а ў паўднёва-заходніхраёнах будзе да 8 градусаў цяпла", – сказаў Дзмітрый Рабаў.
"Наша ніва" паводле БелТА.
Фота nastol.com.ua.