У вёсцы Вязынка гукалi вясну
25.03.2013 11:16
—
Новости Общества
У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) прайшло традыцыйнае свята гукання вясны. Яго правялі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
У праграме свята былі веснавыя карагоды і спевы, гульні і танцы, працаваў невялікі кірмаш рамёстваў. Перад гасцямі выступілі гурты "Паўночная Сухадроўка", "Княжыч", "Варган", "Горынь", Guda, "Кудмень", Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў. //BelaPAN
Кіра АЛЯКСЕЕВА