Онлайн-канферэнцыя. Ці была Беларуская Народная Рэспубліка?
Ці была Беларуская Народная Рэспубліка? І чым была БНР?
Дагэтуль і гісторыкі, і грамадства агулам не маюць адзінага меркавання. У гэтых пытаннях наша ўсё: нацыянальная “недаробленасць”, недавер да сябе, скептычнае стаўленне да гістарычнай спадчыны папярэдніх пакаленняў беларускіх палітыкаў. Суседзі, між тым, з такой жа сваёй гісторыі зрабілі ідэалагічныя “цукеркі”, з гонарам упісалі яе ў падручнікі як доказ нацыянальнай волі да дзяржаўнага абасаблення.
Як толькі 3 сакавіка 1918 года паміж Нямеччынай і бальшавіцкай Расіяй быў заключаны Брэсцкі мір, па якому Расія адмаўлялася ад земляў Прыбалтыкі, Беларусі і Украіны, пасыпаліся абвяшчэнні незалежнасці — Украінаю, балтыйскімі народамі. Прыйшоў час і беларусам сказаць, хто ў краіне гаспадар. У адпаведнасці з духам рашэнняў Усебеларускага з’езда і абапіраючыся на арганізаваныя яго дэлегатамі структуры, нацыянальныя дэмакраты-адраджэнцы 25 сакавіка 1918 года абвесцілі аб утварэнні БНР. Узніклая ў тых драматычных абставінах беларуская дзяржава была хутчэй сімвалам памкненняў, нездейсненым праектам, адкладзеным на будучыню. Ей не хапала рэальных атрыбутаў (арміі, дзяржаўных інстытуцый, зацікаўленых саюзнікаў і шмат іншага), каб функцыянаваць.
Абвяшчэнне БНР выклікала шырокі рэзананс. З адбудоваю БНР просты люд беларускага краю звязваў надзеі на паратунак ад ваеннага і бальшавіцкага хаасу. Пра рэакцыю звонку і народнае прызнанне БНР і пойдзе гаворка падчас онлайн-канферэнцыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by25 сакавіка, пачатак у 15:30. На вашы пытанні адкажуць гісторыкі Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў.
|
|
Пытанні можна дасылаць праз спецыяльную форму ўнізе гэтай страніцы, а таксама на электронны адрас рэдакцыі, ці пакінуць на форуме пад гэтым анонсам.