I зноў мяцелі наляцелі
23.03.2013
—
Новости Общества
У выхадныя гурбы снегу на Гомельшчыне і Магілёўшчыне вырастуць на 10—15 сантыметраў.
Прычынай снегападу, заносаў на дарогах, моцнага ветру ў гэтых рэгіёнах стане паўднёвы цыклон, які будзе ісці з Украіны на Варонежскую вобласць Расіі.
— Ён не такі моцны, як «Хавер», і асноўную непагадзь прынясе на Украіну, — расказвае Людміла Парашчук, галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. — Ноччу тэмпература ў нашай краіне складзе -9… -15 градусаў, на паўночным захадзе -16… -20, а днём -2… -8. Мы ж спадзяёмся, што ўжо ў канцы сакавіка слупок тэрмометра падымецца да нуля.
У сувязі з капрызамі надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў, асабліва тых, хто апынецца на дарогах Магілёўшчыны і Гомельшчыны, быць асцярожнымі.